Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Горадні (ФОТА)

У Гародні актывісты кампаніі “Еўрапейская Беларусь” правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі. На адным з рынкаў горада мінакам раздавалі буклеты з інфармацыяй пра лёс беларускіх палітычных асуджаных, у тым ліку, па “справе анархістаў”.

“Нягледзячы на мароз, жыхары з вялікай цікавасцю паставіліся да інфармацыі, многія спыняліся і распытвалі пра палітвязняў увогуле і пра лёс канткрэтных людзей”, – распавядае адын з актывістаў. На сёння за кратамі застаецца 17 чалавек, асуджаных па палітычных матывах.