Актывістаў кампаніі адлічылі з МДЛУ за ўдзел у акцыях салідарнасці
З Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) адлічылі актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандра Салдаценку, Аляксандра Вялітчанку і Мікіту Каваленку, якія раней былі асуджаныя да адміністратыўных арыштаў за ўдзел у акцыях салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.
Аляксандр Салдаценка быў асуджаны на 7 сутак арышту за ўдзел у акцыі 25 кастрычніка 2011 года. Пасля затрыманьня на акцыі 26 кастрычніка 2011 году Аляксандр Вялітчанка атрымаў 15 сутак арышту, а Мікіта Каваленка – 10 сутак.
Аляксандра Вялітчанку затрымлівалі за ўдзел у акцыі 2 жніўня 2011 года каля будынку Горацкай калоніі, у якой тады адбываў пакараньне палітвязень Зьміцер Дашкевіч. Тады Аляксандра Вялітчанкку пакаралі штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.
У лістападзе 2011 года рэктар МДЛУ Наталля Баранава вынесла студэнтам “афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці супрацьпраўных паводзінаў”, перавысіўшы тым самым свае службовыя паўнамоцтвы. З гэтай нагоды актывісты падрыхтавалі скаргі ў пракуратуру і Міністэрства адукацыі.