Мігальскі напісаў Лукашэнку

Эўрадэпутат Марэк Мігальскі ў лісьце да Аляксандра Лукашэнкі патрабуе вызваленьня з калёніі беларускага апазыцыянэра Зьмітра Бандарэнкі. У сваім лісьце дэпутат нагадвае, што дыялёг рэжыму Лукашэнкі з ЭЗ залежыць ад вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў.

Як стала вядома на мінулым тыдні, Бандарэнка падпісаў просьбу аб памілаваньні.
Паводле ранейшай заявы Аляксандра Лукашэнкі, усе палітзьняволеныя, якія падпішуць прашэньне аб памілаваньні, выйдуць на волю.

„Я напісаў Лукашэнку, паколькі, як паказвае прыклад Андрэя Саньнікава, кіраўнік Беларусі не выконвае сваіх абяцаньняў. Згаданы палітвязень напісаў просьбу аб памілаваньні ў лістападзе мінулага году і ўсё ж ён надалей знаходзіцца ў турме.

Лёс Зьмітра Бандарэнкі асабліва мяне непакоіць, паколькі ад ягонай сям’і я ведаю ў якіх страшэнных умовах ён утрымліваецца,” – пракамэнтаваў эўрадэпутат

Марэк Мігальскі.