Берасьце: “Свабоду Саннікаву!”(ФОТА)

7 лютага ў Берасьці адбылася акцыя ў падтрымку кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава. Уздоўж цэнтральных вуліц горада актывістамі Еўрапейскай Беларусі былі расклееныя шырокафарматныя плакаты з заклікамі "Свабоду Саннікаву!" і "Саннікаў - мой прэзідэнт!"

Насупраць Цэнтральнага Універмагу на рэкламным білбордзе тысячы берасьцейцаў змаглі пабачыць плакат агульнай плошчу
больш за 3 м.кв.