У Гродна працягваецца інфармацыйная кампанія ў падтрымку Андрэя Саннікава (ФОТА)

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” раздавалі ўлёткі з апошняй інфармацыяй пра палітвязня, якую агучыла Ірына Халіп на прэс-канферэнцыі пасля спаткання з мужам.

Таксама ва ўлётках былі адрэсы палітвязняў з заклікам іх падтрымліваць.
Улёткі са зваротам Ірыны Халіп можна спампаваць з нашага сайта ў раздзеле “Самиздат”.