Ліст з патрабаваннем аб памілаванні (ФОТА)

Сёння былы палітвязень Сяргей Казакоў і нядаўна выключаны з універсітэта студэнт Аляксандр Вятлічэнка накіравалі ў адміністрацыю Прэзідэнта лісты з патрабаваннямі вызвалення палітычных зняволеных Саннікава, Бандарэнка, Бяляцкага, Статкевіча.

Маладыя людзі плануюць адпраўляць падобныя лісты да тых часоў, пакуль не атрымаюць адэкватнага адказу.
“Мы патрабуем перагляду спраў і вызвалення палітычных зняволеных, асуджаных па палітычных матывах.
Гэтак жа мы спадзяемся на тое, што ў нашай краіне ёсць людзі, якім не абыякавы лёс гэтых асоб і яны падтрымаюць нашу ініцыятыву, таксама напісаўшы падобныя лісты“.