Віцебск: “Не — палітычнаму тэрору!” (фота)
Акцыя пратэсту супраць палітычных рэпрэсіяў прайшла ў Віцебску.
Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” вывесілі плакат за словамі “Не — палітычнаму тэрору” на віцебскай плошчы Тысячагодзя.
Такім чынам мясцовыя актывісты выказалі пратэст ператрусам офісаў незалежных журналістаў і палітыкаў і Мінску а таксама пераследу віцебскіх актывістаў Алега Сургана і Сяргея Каваленкі.