Акцыя салідарнасці прайшла ў Варшаве (фота)
![](https://europeanbelarus.org/app/uploads/2010/01/bchb-lenta-s-360x270.jpg)
Акцыя салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій ў Беларусі прайшла 16 студзеня ў Варшаве.
Удзельнікі акцыі павязалі бел-чырвона-белыя стужкі на падыходах да беларускай амбасады. Ля ўваходу былі запаленыя свечкі ў памяць аб зніклых палітыках і грамадскіх дзеячах, сучасных беларускіх палітвязняў.
“Зараз вельмі важны для нашай краіны час, бо ў гэтым годзе пачынаецца прэзідэнцкая кампанія. Гэта значыць, што ўзмацняцца рэпрэсіі супраць апазіцыі. Таму вельмі важна, каб не спыняліся акцыі салідарнасці і падтрымкі як у Беларусі, так і за яе межамі. Сёння мы нагадваем беларускім уладам пра палітвязняў і зніклых, пра тое, што нельга пераследваць людзей за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі”, – cказала актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Люба Кучынская.
У акцыі ўдзелнічалі прадстаўнікі “Еўрапейскай Беларусі” і БХД.
Напярэдадні Дня Салідарнасці ў Варшаве прайшла сустрэча, на якой беларусы, якія пражываюць у польскай сталіцы распрацавалі стратэгію сваіх дзянняў дзеля падтрымкі беларускіх палітвязняў і пашырэння інфармацыі пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
![](/photos/2010_0116_warszawa_1.jpg)
![](/photos/2010_0116_warszawa_2.jpg)
![](/photos/2010_0116_warszawa_3.jpg)
![](/photos/2010_0116_warszawa_4.jpg)
![](/photos/2010_0116_warszawa_5.jpg)