Працягваецца барацьба за вызваленне палітвязняў (фота)

У Віцебску патрабуюць вызвалення беларускіх палітвязняў.

Плакат са словамі “Свабоду палітвязням!” быў вывешаны ў Віцебску на мосце на праспекце Чарняхоўскага. Акцыю правялі актывісты “Еўрапейскай Беларусі”. Акрамя таго, у рознах месцах горада з’яўляюцца графіці “Свабоду Аўтуховічу!”

Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка знаходзяцца пад вартай з 8 лютага 2009 года. Акрамя таго, за кратамі знаходзяцца палітвязні Арцём Дубскі і Алег Сурган.