Кастуся Каліноўскага ушануюць ў Вільні

21 сакавіка 2010 году ў Вільні пройдзе імпрэза, прысьвечаная Кастусю Каліноўскаму і паўстаньню 1863 года.

А 12-й гадзіне ў вучэбным корпусе ЭГУ з адкрытымі лекцыямі выступяць гісторыкі і краязнаўцы. А ў 15.30 адбудзецца шэсьце ад Лукішскага пляцу да гары Гэдыміна, дзе пахаваны Кастусь Каліноўскі.

Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага ладзяць Таварыства Беларускай Культуры ў Літве і Беларуская Нацыянальная Памяць. Па ўсіх пытаннях наконт удзелу ў мерапрыемстве арганізатары просяць звяртацца на e-mail: [email protected]

bielarus-np.livejournal.com/