Актывісты кампаніі наведалі Барыса Кіта
Днямі актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" наведалі легенду беларускага адраджэння - Барыса Кіта.
Барыс Кіт адзін з найвядомейшых беларусаў свету, які сваёй працай і самааданасцю змог дасягнуць вялікіх вяршынь у навуцы. На паліве якое ён прыдумаў ракеты лёталі на Луну, ён першы у свеце хто напісаў падручнік па астранаўтыцы. Напэўна ніводзін беларус не мае столькі ўзнагарод , колькі мае іх Барыс Кіт.Зараз Барыс Уладзіміравіч жыве у Франкфурце у Няметчыне. У мінулым годзе яму споўнілась 100 гадоў.
Актывісты распавялі Барысу Кіту пра тыя падзеі , якія зараз адбываюцца на Беларусі, пра рэпрэсіі, палітвязняў. Барыс Уладзіміравіч быў вельмі ўсцешаны тым, што на Беларусі, негледзячы ні на што, знаходзяцца люзі, якія гатовы змагацца за сваю свабоду, за сваю краіну, мову, культуру і што такіх людзей становіцца ўсё болей. На развітанне славуты беларус пажадаў актывістам, а таксама ўсім беларусам, якія змагаюцца і церпяць моцы духу і непераадольнай веры у сваю справу.