У Магілёве распаўсюджваюць судовую прамову Андрэя Саннікава

Больш за 1000 улётак з прамовай экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава распаўсюдзілі актывісты кампаніі “Еўрапейская Беларусь” у Магілёве. Пра гэта паведаміў актывіст кампаніі Віктар Болдзін.

Улёткі распаўсюджваліся па паштовых скрынках, на вуліцах горада і ў грамадскім транспарце. Віктар адзначае, што народ пераважна ў курсе справаў таго, што адбылося з кандыдатамі ў прэзідэнты, у тым ліку і з Андрэем Саннікавым, ахвотна ідзе на кантакт і адэкватна ўспрымае інфармацыю.

Актывісты праводзілі акцыю ў рамках кампаніі “Саннікаў – наш Прэзыдэнт”

Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў асуджаны на пяць год пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненнага рэжыма за “арганізацыю масавых беспарадкаў” у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.