Сям’я Аляксандра Класкоўскага просіць дапамогі!

Пасля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці 19.12.2010 за кратамі апынуўся былы міліцыянер Аляксандр Класкоўскі.

Яму пагражае самы вялікі тэрмін зняволення з усіх фігурантаў Плошчы — восем з паловай гадоў.
У Аляксандра засталося трое малых дзетак. Паколькі жонка Наталля на дадзены момант знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, перад сям’ёй вельмі востра стаіць пытанне выжывання. Наталля звярнулася з просьбай аб дапамозе да ўсіх, хто неабыякавы да чужога гора, хто верыць у падтрымку і людскую салідарнасць.
Дапамогу можна накіроўваць па наступным адрасе:

Класкоўскай Наталлі Міхайлаўне
а/c 141, 220094 Мінск