Антыкрызісны флэш-моб у Маладзечна

Дэмакратычныя моладзевыя актывісты Маладзечна сабраліся сення на Цэнтральнай плошчы горада, каб выказаць свой пратэст супраць эканамічных і палітычных падзей, якія адбыліся ў краіне за апошні тыдзень.

Хлопцы і дзяўчаты, седзячы на пастаменце помніка Леніну, пачалі грукаць у пустыя рондалі. І хаця акцыя доўжылася літаральна дзьве-тры хвіліны, яна, усе ж такі, прыцягнула да сябе ўвагу не толькі простых грамадзян, але і прадстаўнікоў спецслужбаў. Да групы маладых людзей падыйшоў супрацоўнік КДБ у цывільным і спытаў аб тым, што адбываецца, пасля чаго выклікаў міліцыю.

Акцыя мела форму так званага флэш-мобу і народ разыйшоўся гэтак жа нечакана, як і сабраўся, таму ніякіх затрыманняў не адбылося.