Зьміцер Дрозд, Сяргей Казакоў і Яўген Сакрэт на свабодзе (ФОТА, ВИДЕО)
Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” Зміцер Дрозд і Сяргей Казакоў ужо прыбылі ў Мінск. Яўген Сакрэт мяркуе, што дабярэцца дамому ў Анопаль пад Мінскам да вечара.
Дзяжурны Бабруйскай калоніі паведаміў, што ў гэты час ідзе вызваленне вязняў, якія ўвайшлі ў спіс памілаваных. «Дзмітрыя Дразда ды іншых зараз пасадзяць на цягнік да Мінска. Пазваніць ім дамоў няма як, прыедуць у Мінск — там разьбяруцца», — паведаміў дзяжурны.
Разам з Драздом вызваляюць таксама Арцёма Грыбкова, Сяргея Казакова і Андрэя Пратасеню.
Сястра палітвязня Яўгена Сакрэта Ірына паведаміла, што яе брат сёння раніцай пазваніў дамоў і паведаміў, што патрапіў у лік памілаваных, ужо вызваліўся і едзе дамоў.
Яўген Сакрэт адбываў пакаранне ў калоніі пад Магілёвам № 15.