Ірына Халіп: «У таталітарнай краіне не можа быць вялікай мяжы між грамадзянскай пазіцыяй і пазіцыяй журналіста…» (ФОТА)

Калі 19 снежня Ірыну Халіп арыштавалі і кінулі ва ўнутраную турму КДБ «амерыканку», у камеры ёй спачатку не знайшлося месца на нарах — і давялося спаць пад лаваю. Калі Халіп прачнулася зранку, сукамерніцы з нязлой іроніяй хмыкнулі: «Гляньце вы, першая ледзі з-пад лавы выпаўзае!..»