Міністр замежных справаў Чэхіі абмяркуе ўдзел Беларусі ў праграме ЕС

Міністр замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнберг сёння прылятае ў Беларусь. Нагадаем, Чэхія цяпер старшыньствуе ў Еўрасаюзе. Падчас візіту Шварцэнберга будзе абмяркоўвацца ўдзел Беларусі ў праграме ЕС “Усходняе партнёрства”.