Ужо арыштаваныя 11 апазіцыянераў

Пасьля выбуху самаробнай бомбы на канцэрце 4 ліпеня затрыманы Сяржук Чыслаў, Віктар Ляшчынскі, Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі, Тацяна Пікун, Сяржук Высоцкі, Антон Койпіш, Павал Кур’яновіч, Аляксандар Сергіенка, Міхаіл Пашкевіч і Ільля Богдан.




«Вы з’яўляецеся сябрам незарэгістраванай радыкальнай арганізацыі «Джынс»?»

Гэта было першае пытанне, з якім міліцыянты звярнуліся да актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паўла Кур’яновіча падчас ператруса. У суботу актывіст выйшаў на волю з СІЗА КДБ.